Арганізатара сэкс-вечарынкі ў Бараўлянах асудзілі да 14 гадоў калоніі асаблівага рэжыму, паведамляе БелТА.

Мужчыну таксама прыйдзецца выплаціць штраф у памеры 400 базавых (10,2 тысячы рублёў). Ён прызнаны вінаватым па ч.2 арт.166 (згвалтаванне, учыненае паўторна), ч.2 арт.167 (гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару), ч.1 арт.171 (арганізацыя прастытуцыі, утрыманне прытона для занятку прастытуцыяй). Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны.

На сэкс-вечарыну сілавікі прыйшлі 28 ліпеня 2018 года. У катэджы знаходзіліся 34 мужчыны і 18 дзяўчат, сярод якіх былі сямейныя пары і студэнты. Узрост удзельнікаў вар'іраваўся ад 20 да 45 гадоў. Акрамя выпадковых удзельнікаў, па інфармацыі МУС, на вечарынках прысутнічалі прастытуткі, вядучыя тэматычных конкурсаў, бармены і іншы персанал, паслугі якога ўваходзілі ў кошт наведвання. Таксама ў аплату ўключаўся алкаголь, ежа, карыстанне саунай і басейнам. Кошт уваходу для мужчын складаў ад 200 да 370 рублёў, для пары — 120. Жанчыны ўдзельнічалі ў мерапрыемстве бясплатна. Пастаянным сябрам клуба давалі зніжкі.

Чытайце таксама: Спецназ уварваўся на вечарыну свінгераў пад Мінскам ВІДЭА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0