Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прапанаваў змяніць правілы прыёму імігрантаў і адмяніць праграму візавай латарэі (розыгрыш green card). Пра гэта паведамляе CBS News.

Трамп плануе рэфармаваць міграцыйную сістэму краіны. Паведамляецца, што будзе ўведзена сістэма налічэння балаў для ацэнкі прэтэндэнтаў на атрыманне green card на аснове такіх фактараў, як узрост і адукацыя. Сярод кандыдатаў будзе аддавацца перавага маладым людзям, якія маюць запатрабаваныя навыкі, прапановы аб працы або планы па стварэнні свайго бізнэсу, што дасць магчымасць нарасціць колькасць працоўных месцаў.

Плануецца павялічыць долю спецыялістаў з высокай кваліфікацыяй сярод мігрантаў з цяперашніх 12 да 57 працэнтаў.

Трамп адзначыў, што пасля правядзення рэформы адменяць магчымасць атрымання візы выпадковым чынам з дапамогай латарэі. Паводле яго слоў, у выніку розыгрышу green card у краіну штогод трапляюць да 50 тысяч чалавек. Амерыканскі прэзідэнт заявіў, што ўсе мігранты, якія прыбываюць у краіну, абавязкова павінны будуць праходзіць тэст на веданне англійскай мовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0