Як паведамілі Медыя-Палессю на Палескай метэастанцыі, у ноч на 17 мая выпаў 71 мм ападкаў. Пры гэтым норма за месяц — 57 мм.

Усяго ж з пачатку мая паводле Палескай метэастанцыі выпала 151,6 мм ападкаў.

Для многіх жыхароў Лунінеччыны начны дождж прынёс нямала клопатаў: падтопленыя вуліцы, двары, агароды.

Пакуль што прагнозы сіноптыкаў не вельмі суцяшальныя. У найбліжэйшыя суткі зноў чакаюцца дажджы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0