Нямецкі часопіс Spiegel апублікаваў відэазапіс, на якім віцэ-канцлер Аўстрыі і лідар ультраправай аўстрыйскай партыі свабоды FPO Хайнц-Крысціян Штрахе перад выбарамі ў парламент 2017 года вядзе перамовы з «багатай расіянкай», якая прапануе яму грошы на выбары ўзамен на атрыманне ў будучыні прыярытэту для яе кампаній падчас дзяржаўных заказаў.

Відэа было зроблена на Ібіцы, а грошы прапаноўвала падстаўная фігура па імі Алена Макарава.

Паводле выдання, жанчына хацела таксама набыць буйную долю ў газеце Kronen-Zeitung, і праз яе падтрымліваць партыю палітыка на выбарах.

Узамен, «расіянка» хоча, каб у выпадку перамогі на выбарах, Хайнц-Крысціян Штрахе адабраў дзяржаўныя заказы ў буйной будаўнічай кампаніі Strabag і перадаў іх яе фірме.

На відэа не бачна, ці браў палітык грошы.

Лідары апазіцыйных партый Нацыянальнай рады Аўстрыі (ніжняя палата парламента) выступілі з патрабаваннем адправіць у адстаўку віцэ-канцлера Хайнца-Крысціяна Штрахе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0