19 мая 2019 года. Акцыя кармлення галубоў у Берасці. Фота: «Белсат»

Сённяшнее кармленне галубоў у цэнтры Берасця сабрала каля 100 чалавек. Мясцовыя жыхары ўжо больш за год выказваюць свой пратэст супраць будаўніцтва ў горадзе акумулятарнага заводу, паведамляе карэспандэнт belsat.eu з Берасця.

Акцыя распачалася пасля 12:00 на плошчы Леніна. Пасля гэтага больш за 100 удзельнікаў прайшліся галоўнай пешаходнай вуліцай Савецкай да праспекта Машэрава. Натоўп суправаджала міліцэйская машына.

19 мая 2019 года. Шэсце па вуліцы Савецкай. Фота: «Белсат»

19 мая 2019 года. Фота: «Белсат».

19 мая 2019 года. Акцыя кармлення галубоў у Берасці. Фота: «Белсат»

«Сярод удзельнікаў быў увесь касцяк актывістаў, якія ладзяць пратэст ад лютага 2018-га. Сын Майсея Мазько, Дзяніс, на якога завялі крымінальную справу, прыйшоў на акцыю разам з жонкай і сынам, нягледзячы на пераслед», — распавяла карэспандэнтка «Белсата» Кацярына Андрэева з месца падзей.

Міліцыянты двойчы папярэдзілі ўдзельнікаў акцыі праз мегафон аб тым, што сход несанкцыянаваны, і прасіла разысціся.

19 мая 2019 года. Міліцыянт на акцыі кармлення галубоў у Берасці. Фота: «Белсат»

Каля ЦУМа дзяжурыў таксама АМАП. На акцыі прысутнічалі каля дзясятка міліцыянтаў у цывільным, якія вялі відэаздымку.

Падчас акцыі нікога не затрымалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?