Фота: Al Arabiya / сацсеткі

У Егіпце адбыўся выбух каля Вялікага егіпецкага музея, недалёка ад пірамід Гізы, паведамляе Al Arabiya

Выбух адбыўся каля пасажырскага аўтобуса. Сведкі кажуць, што знаходзячыся ў заторы пачулі гучны хлапок. У выніку выбуху ў аўтобусе вылецела шкло, абломкамі пашкодзіла сценку.

Фота: Al Arabiya / сацсеткі

Паведамляецца, што пацярпелі людзі, якія знаходзіліся ў аўтобусе, многіх шпіталізавалі. Па інфармацыі выдання, сярод пацярпелых былі грамадзяне Паўднёвай Афрыкі і егіпцяне. Інфармацыі аб загінулых няма.

Фота: Al Arabiya / сацсеткі

112.UA са спасылкай на AFP паведамляе, што ў выніку выбуху пацярпела прынамсі 17 чалавек. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0