Паркоўка каля Нацыянальнай бібліятэкі стане платнай. Там ужо ўсталёўваюць шлагбаумы.

Па словах работнікаў, бясплатна можна будзе стаяць не больш за гадзіну.

Стаянка на ўсход ад Нацыянальнай бібліятэкі стала карыстацца папулярнасцю пасля таго, як уласнікі суседняга «Дана Мола» зрабілі платным уезд на свой паркінг.

Да таго ж яе ўпадабалі кіроўцы маршрутных таксі, якія чакаюць свайго наступнага рэйса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?