Прэм'ер-міністр Украіны Уладзімір Гройсман заявіў пра намер падаць у адстаўку пасля пасяджэння Кабінета міністраў.
«Я прыняў для сябе рашэнне падаць у адстаўку адразу пасля правядзення ў сераду чарговага пасяджэння ўрада», — сказаў ён падчас брыфінгу.
Па словах Гройсмана, прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заклікам аб адстаўцы ўрада ўзяў на сябе адказнасць за будучыя выклікі.
Прэм'ер-міністр ва Украіне мае досыць шырокія паўнамоцтвы, і пры адсутнасці моцнай прапрэзідэнцкай фракцыі ў парламенце дэ-факта з'яўляецца кіраўніком дзяржавы.