Кіраўнік так званай «Грамадскай палаты рэспублікі Крым» Рыгор Іофе заявіў, што прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму трэба ведаць, што паўвостраў ніколі не быў спрадвечнай тэрыторыяй гэтай краіны, паведамляе РИА Новости.

«Адукаваны юрыст Зяленскі павінен быў бы разумець, што ні зямля Данбаса, ні зямля Крыма спрадвечнай тэрыторыяй Украіны не з'яўляецца, а стала такой у выніку дзейнасці савецкіх органаў улады», — сказаў ён.

Іофе дадаў, што крымчане таксама ніколі не лічылі сябе ўкраінцамі. Ён адзначыў, што заява Зяленскага аб вяртанні Крыма з'яўляецца «палітычнай балбатнёй» чалавека, які недастаткова ведае аб праблемах жыхароў Крыма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0