На мінулым тыдні суполка ў сацыяльнай сетцы Укантаце «Гэта Віцебск, дзетка» спытала ў сваіх чытачоў, ці хацелі б яны атрымаць расійскія пашпарты. Нагодай стала рашэнне Уладзіміра Пуціна спрасціць атрыманне расійскага грамадзянства для жыхароў Украіны і Беларусі.

Суполка «Гэта Віцебск, дзетка» вельмі шматлікая. Яна налічвае 155 тысяч падпісантаў, з іх 104 тысячы — з Беларусі. Адзначым, што спачатку лідзіраваў варыянт «Хочам», толькі пасля таго, як мінскія суполкі сталі перапошчваць гэты допіс, лічбы пайшлі на карысць варыянту «Не хочам».

Тое ж самае пытанне сваім чытачам задаў паблік «Гэта Мінск, дзетка». Адметна, што ў гэтым апытанні варыянт «Не хочам» перамагае больш упэўнена. На «Гэта Мінск, дзетка» падпісана больш за 75 тысяч карыстальнікаў Укантакце.

Зімой адразу з дзясятак рэгіянальных суполак задало сваім чытачам пытанне, ці хочуць яны ў склад Расіі. Найбольшы паказчык жадаючых быў якраз у Віцебску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?