iihf.com

iihf.com

У панядзелак на чэмпіянаце свету па хакеі, што праходзіць у элітным дывізіёне ў Славакіі, вызначыліся як удзельнікі плэй-оф, так і каманды, што будуць у наступным сезоне гуляць у мінорным дывізіёне. 

Вось латвійцам трэба было перамагаць Швецыю, каб захаваць шанцы на плэй-оф.

Нашы паўночныя суседзі першымі прапусцілі, закінулі ў адказ, яшчэ раз прапусцілі, дзве закінулі, дзве прапусцілі (0:1, 1:1, 1:2, 3:2, 3:4), зраўнялі лік пад канец трэцяга перыяда (4:4).

Але, каб захаваць шанцы на чвэрцьфінал (яшчэ матч у латышоў у аўторак), трэба была адна шайба ў асноўны час. Латвія зняла варатара і прапусціла ў пустыя вароты — 4:5 і не трапіла ў плэй-оф.

У матчы Вялікабрытанія — Францыя вызначалася, хто застанецца, а хто пакіне эліту.

Францыя вяла 3:0, затым прапусціла тры шайбы і яшчэ адну ў авертайме — 3:4. Вялікабрытанія застаецца ў эліце!

Таксама драма разыгралася ў матчы Аўстрыя — Італія, у якім таксама вызначалася, хто застаецца, а хто сыходзіць.

Ход гульні быў наступны: 0:1, 2:1, 2:3, 3:3, і справа дайшла да булітаў, дзе мацней аказаліся італьянцы — 3:4.

Група А: Фінляндыя — 16, Канада — 15, ЗША — 14, Германія — 12, Славакія — 9, Данія — 5, Вялікабрытанія — 2, Францыя — 2.

Першыя чатыры зборныя выйшлі ў плэй-оф, але ў аўторак вызначыцца, хто якое месца заняў, каб сфармаваць чвэрцьфінальныя пары.

Гуляюць: Фінляндыя — Германія, Канада — ЗША.

Група В: Расія — 18, Чэхія, Швецыя — 15, Швейцарыя — 12, Латвія — 6, Нарвегія — 6, Італія — 2, Аўстрыя — 1

Першыя чатыры зборныя выйшлі ў плэй-оф, але таксама ў аўторак вызначыцца, хто якое месца заняў.

Расія гуляе са Швецыяй, Чэхія — са Швейцарыяй, Латвія з Нарвегіяй.

 Францыя і Аўстрыя пакідаюць эліту, іх у наступным годзе на чэмпіянаце свету ў Швейцарыі заменяць зборныя Беларусі і Казахстана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0