З 20 мая ў абароце з'явіліся абноўленыя банкноты наміналам 5 і 10 рублёў. Яны надрукаваныя на прадпрыемстве «Гознак» у расійскай Пермі.

Пры гэтым беларускія папяровыя грошы ўзору 2009 года рабіліся ў Брытаніі.

Чаму так?

Адказ выглядае даволі празаічным, яго даў нам прэс-сакратар Нацыянальнага банка Аляксандр Цімашэнка. 

«Падобныя замовы выконваюцца па конкурсе. Адпаведна, у Расіі прапанавалі больш выгадныя ўмовы», — патлумачыў ён. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0