У Карэліцкім раёне 40-гадовы мясцовы жыхар у выходны добра выпіў. Сілы пакінулі мужчыну проста каля крамы, дзе ён і заснуў. У гэты момант каля крамы праходзіў 44-гадовы мужчына. Ён нідзе не працуе і раней судзімы за ўчыненне крадзяжу, паведамляе гродзенская абласная міліцыя.

Ён абмацаў кішэні спячага грамадзяніна, выняў семдзесят рублёў, пяцьдзесят даляраў ЗША і банкаўскую пластыкавую картку.

Пацярпелы прачнуўся і выявіў «нястачу». Неўзабаве да справы падключыліся супрацоўнікі міліцыі. Зламысніка затрымалі, а частка скрадзенага канфіскавана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0