У Беларусі цяпер няма неабходнасці ў стварэнні вышэйшай навучальнай установы, якая б спецыялізавалася толькі на падрыхтоўцы кадраў для IT-галіны. Такое меркаванне выказаў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч падчас круглага стала «IT-абітурыент 2019», перадае БелТА.

Па словах прадстаўніка Мінадукацыі, амаль 20 універсітэтаў, якія існуюць у краіне і рыхтуюць IT-спецыялістаў, вельмі паспяхова вырашаюць гэтую задачу. Актуальней, лічыць ён, казаць пра неабходнасць фарміравання асяроддзя, якое б дадаткова дапамагала спецыялістам развівацца — гаворка як пра яшчэ не сфармаваных спецыялістаў (студэнтаў), так і ўжо гатовых, якія пачынаюць свой шлях, думаюць змяніць прафесійную траекторыю.

«Сёння шмат гаворыцца аб гнуткасці праграмы. IT-галіна хутка развіваецца, і нібыта класічныя ўніверсітэты не ў стане гэтую гнуткасць забяспечыць, — адзначыў Сяргей Каспяровіч. — Але на самой справе гэта зусім не так: усё можна мяняць хутка, у тым ліку змест адукацыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0