ЗША ўвялі санкцыі супраць двух расійскіх ваенных прадпрыемстваў і ваеннага навучальнага цэнтра.
У санкцыйны спіс унеслі навучальны цэнтр зенітных ракетных войскаў у Гатчыне, Тульскае канструктарскае бюро прыборабудавання і машынабудаўнічы завод Авангард у Маскве.
Санкцыі ўводзяцца з-за парушэння заканадаўства аб нераспаўсюджанні зброі масавага знішчэння, крылатых ці балістычных ракет, а таксама кампанентаў і тэхналогій для іх вытворчасці ў дачыненні да Ірана, Паўночнай Карэі і Сірыі.
Маскоўскі завод Авангард з'яўляецца вытворцам ракет для С-300 і С-400.