Кіраўнікі Беларусі і Расіі паразмаўляюць на саміце ЕАЭС ў Нур-Султане. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Крамля.
Тэмы, якія будуць абмяркоўваць Лукашэнка і Пуцін, пакуль невядомыя.
У папярэдні раз падчас асабістай сустрэчы кіраўнікі Беларусі і Расіі абмяркоўвалі праблему «бруднай» нафты ў нафтаправодзе «Дружба». Сустрэча прайшла ў Пекіне ў канцы красавіка