У індыйскім горадзе Баднавары пачаліся масавыя пратэсты пасля таго, як малпа забіла аднаго чалавека і параніла яшчэ 10, паведамляе Daily Star.

Жывёла на працягу дзевяці дзён блукала па горадзе і нападала на людзей. У выніку памёр 60-гадовы мужчына.

Жыхары Баднавара выйшлі на вуліцы, каб патрабаваць ад мясцовых уладаў дзеянняў па прадухіленні падобных выпадкаў. Адсутнасць лекаў супраць шаленства ў шпіталях выклікала яшчэ большую незадаволенасць пратэстоўцаў. Яны заблакавалі рух у горадзе, што прывяло да сур'ёзных збояў у рабоце паліцыі.

Пазней медыкаменты супраць шаленства даставілі ў горад. Праз некаторы час уладам удалося злавіць малпу-забойцу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру