Улады Германіі не збіраюцца прызнаваць і выконваць санкцыі, якія могуць накласці ЗША ў сувязі з будаўніцтвам газаправода «Паўночны паток — 2», паведамляе Reuters.

Нямецкія ўлады не прызнаюць экстэрытарыяльныя (якія дзейнічаюць у іншай краіне) санкцыі, хоць і прынялі да ведама пагрозы Вашынгтона, адзначыў суразмоўца агенцтва.

Міністр энергетыкі ЗША Рык Пэры заявіў у аўторак у Кіеве, што законапраект аб санкцыях, які накладае моцныя абмежаванні на кампаніі, што ўдзельнічаюць у праекце Nord Stream 2, неўзабаве з'явіцца.

Публікуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна