Суд Цэнтральнага раёна вынес прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да 38-гадовага гамельчука, які абвінавачваўся ў «пірацкім» выкарыстанні спадарожнікавай талеркі.

Мужчына запампаваў з інтэрнэту праграмнае забеспячэнне, з дапамогай якога перапрашыў спадарожнікавы прыёмнік «Digi Raum Electronics-5000» і атрымаў несанкцыянаваны доступ да каналаў.

Пасля перапрашыўкі мужчына прадаў сваю талерку разам з двума галоўкамі і пультамі дыстанцыйнага кіравання за 95 рублёў.

Суд прызнаў мужчыну вінаватым і прызначыў штраф у памеры 100 базавых велічынь, што складае 2550 рублёў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру