Фота Сяргея Гудзіліна

Перад пасяджэннем у парламенце журналісты пацікавіліся ў міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча, як ён ацэньвае сітуацыю вакол цыганскай дыяспары ў Магілёве пасля гібелі супрацоўніка ДАІ, піша Tut.by.

— Я ацэньваю дзеянні сваіх падначаленых у гэтай частцы як абсалютна абгрунтаваныя, якія адпавядаюць тым абставінам, у якіх праводзілася раскрыццё гэтага асабліва цяжкага злачынства.

Былі падставы і прычыны, мы адпрацоўвалі асобную групу выключна на падставе атрыманых на той час доказаў. Крыніцай доказаў была інфармацыя ад ахвяры, таму нейкіх сумневаў у дакладнасці гэтых дадзеных на той момант у нас не было, і мы былі абавязаныя праверыць усе гэтыя версіі, у тым ліку і тую, на якой было заснавана рашэнне аб праверцы дыяспаральнай часткі некаторых нашых грамадзян.

Па словах міністра, ацэнку законнасці дзеянняў міліцыі дасць пракуратура.

— Калі будуць устаноўлены парушэнні, гатовыя ўсе, у тым ліку і міністр, адказаць па законе за гэтыя парушэнні.

Ігар Шуневіч сказаў, што «ў міністра няма ні нагоды, ні падставаў прасіць прабачэння ў цыган».

Адказваючы на ​​пытанні, міністр заўважыў, што яго не раз спрабавалі абвінаваціць у ксенафобіі.

— Гэта марна. Я разглядаю любое сваё выказванне з пункту гледжання выканання сваіх функцыянальных абавязкаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру