У Мінску з 23 мая ўвялі аплату праезду бескантактнай банкаўскай картай або смартфонам у трамваях № 6 «Серабранка — Зялёны Луг». 

Плаціць за праезд можна будзе бескантакнай карткай любога банка. Сэрвіс падтрымлівае аплату картамі Visa, Mastercard і Белкарт. Акрамя таго, можна будзе разлічыцца ў транспарце з дапамогай смартфона, брэлокаў, гадзіннікаў і іншых мабільных прылад з падтрымкай тэхналогіі NFC.

Працэс аплаты просты: трэба дастаць карту для аплаты і паднесці яе да валідатара, дачакацца гукавога сігналу і тэкставага паведамлення. Кошт разавага праезду роўны кошту папяровага талона — 60 капеек.

Вывучыць гісторыю паездак і расходаў можна ў асабістым кабінеце пасажыра на сайце сістэмы. Там жа можна будзе ўдакладніць статус банкаўскай карты і атрымаць электронны карт-чэк. Тут таксама ж будуць адлюстроўвацца паездкі, аплачаныя на турнікетах сталічнага метрапалітэна.

Кантроль аплаты будзе такім жа, як і ў выпадку з электроннымі праязнымі. Пры праверцы трэба будзе данесці да тэрмінала банкаўскую картку, пасля чаго на ім адлюструецца інфармацыя аб факце разліку за праезд у канкрэтным транспартным сродку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?