Кампаненты сістэмы M20 Missile Weapon System Model спрабавалі завезці ў Літву на двух грузавых аўтамабілях з Беларусі, піша Delfi.

Груз агледзелі спецыялісты Інспекцыі стратэгічных тавараў Цэнтра кантролю перамяшчэння Узброеных сіл Літвы. З улікам забарон і абмежаванняў на ўвоз ваеннага абсталявання прынялі рашэнне вярнуць аўтамабілі і абсталяванне ў Беларусь.

Прадстаўнік Крымінальнай службы мытні Гедымінас Кулікаўскас сказаў, што сістэму запуску ракет хацелі вывезці ў Кітай праз Клайпедскі порт. У Беларусь гэтая сістэма з Кітая трапіла па чыгунцы праз Расію. Яна экспанавалася на ваеннай выставе ў Мінску.

Сістэму запуску ракет спрабавалі завезці ў Літву ў панядзелак пасля абеду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0