Paramount Pictures і Skydance прадставілі першы тызер да апошняга фільма пра Тэрмінатара — Цёмны лёс.
Фільм Dark Fate стане прамым працягам знакамітага фільма «Тэрмінатар 2: Судны дзень» Джэймса Кэмерана 1991 года. У ім гледачы ўбачаць Лінду Хэмілтан у ролі Сары Конар. Арнольд Шварцэнэгер таксама вярнуўся, магчыма, як той самы Т-800, але гэтага пакуль што з тызера не зразумела.
Адначасова з выхадам трэйлера аўтары таксама прадставілі першы постар, на якім намаляваная Сара Конар, а подпіс кажа: Сардэчна запрашаем у наступны дзень пасля Суднага дня.
0
0
0
0
0
0