Стваральнік Укантакце і Тэлеграма Павел Дураў заявіў, што ў яго добрае адчуванне адносна будучыні Украіны і ён рады, што партыя Зяленскага абрала лібертарыянства ў якасці сваёй ідэалогіі.

Павел Дураў апублікаваў у сваім Telegram-канале запіс, дзе пракаментаваў заяву дарадцы Зяленскага пра выбар лібертарыянства ў якасці ідэалогіі партыі «Слуга народа».

Заснавальнік Telegram заявіў, што рады выбару партыі новага прэзідэнта Украіны. «У мяне добрае адчуванне адносна будучыні Украіны», — дадаў Дураў.

«Агулам, у краін былога СССР велізарны патэнцыял. Асабліва перспектыўныя месцы з прагрэсіўнай падатковай палітыкай. Нулявы карпаратыўны падатак і электроннае грамадзянства ў Эстоніі. Унікальная прастата падатковага і візавага рэжыму ў Грузіі. Такога кшталту рэчы робяць краіны цікавымі для бізнэсу»,

— заявіў Дураў.

Чытайце таксама: Партыя Зяленскага назвала сваю ідэалогію

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0