Ваенны парад з нагоды Дня Незалежнасці 3 ліпеня пачнецца ў 21.00. Пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ расказаў намеснік міністра абароны Сяргей Патапенка, піша Tut.by
«Парад адбудзецца вечарам. Гэта асаблівасцю будзе. Пачнецца з паветранага эшалона. І завершыцца механізаванай калонай», - паведаміў намеснік міністра.
У парадзе возьмуць удзел 25 парадных разлікаў — усяго больш за 4 тысячы чалавек. Будуць і прадстаўнікі замежных армій — свой удзел пацвердзілі восем дзяржаў.
Зараз трэніроўкі праходзяць на закрытым пляцы. Генеральная рэпетыцыя ў горадзе пройдзе 1 ліпеня.
Яшчэ адным навінкай гэтага года стане ўдзел у парадзе жаночага страявога разліку беларускай міліцыі.