Мужчына напаў з нажом на супрацоўнікаў рэдакцыі газеты «Родина» ў Стаўрапалі (Расія). Ён патрабаваў апублікаваць яго артыкул пра Сталіна.

Фота нападніка: Mash.

Фота нападніка: Mash.

Інцыдэнт адбыўся пасля 11:00. У выніку нападзення пацярпеў галоўны рэдактар ​​газеты Мікалай Бандарэнка і тры супрацоўнікі расійскай кампартыі.

«Ён патрабаваў, каб апублікавалі яго артыкул пра Сталіна. Калі яму сказалі, што разгледзяць гэтае рашэнне на калегіі, то ён дастаў паляўнічы нож і напаў на галоўнага рэдактара», — распавёў дэпутат Думы Стаўрапольскага краю Віктар Лазавы.

Дэпутат дадаў, што нападзенне на супрацоўнікаў рэдакцыі газеты і сябраў партыі ў Стаўрапалі здзейсніў псіхічна хворы чалавек.

«Напаў на яго ў рэдакцыі адзін з аўтараў, чые артыкулы не былі апублікаваныя ў газеце «Родина» па прычыне іх няскладнасці. Ён прыйшоў з разборкамі, чаму яго не надрукавалі і пасля размовы выхапіў нож, меціў у горла, трапіў у шчаку. Даволі доўга спынялі крывацёк. Ён [Мікалай Бандарэнка] цяпер адыходзіць ад аперацыі. [Раней] пагроз не было», — паведаміла РБК дачка галоўнага рэдактара Мікалая Бандарэнкі Святлана Сундукова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0