У панядзелак, 27 мая, парламент Аўстрыі вынес вотум недаверу канцлеру Себасцьяну Курцу на фоне ўрадавага крызісу, паведамляе аўстрыйскае тэлебачанне.
Рашэннем парламента Себасцьяна Курца і членаў яго ўрада адхілілі.
Урадавы крызіс разгарэўся ў Аўстрыі пасля таго, як нямецкія журналісты апублікавалі відэа, на якім віцэ-канцлер Аўстрыі і лідар ультраправай аўстрыйскай партыі свабоды FPOe (якая ўваходзіла ў кіруючую кааліцыю) Хайнц-Крысціян Штрахе перад выбарамі ў парламент 2017 года вядзе перамовы з «багатай расіянкай», якая прапануе яму грошы на выбары ўзамен на атрыманне ў будучыні прыярытэту для яе кампаній падчас дзяржаўных заказаў.