«Жалезны Арні» разам са сваім сынам-мадэллю, 25-гадовым Патрыкам Шварцэнэгерам, упрыгожылі старонкі чэрвеньскага выпуску нямецкай версіі часопіса GQ. Падчас здымак знакамітыя бацька і сын з'явіліся ў вобразах каўбояў.

З цыгарамі, у шыракаполых капелюшах, сініх джынсавых кашулях і джынсах сваякі мелі даволі паважны выгляд. У інтэрв'ю глянцу бацька і сын распавялі пра свае стасункі.

Дык вось Шварцэнэгер прызнаўся, што вельмі ганарыцца сваім сынам, і падзякаваў былой жонцы Марыі Шрайвер за тое, што добра выгадавала дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0