У Германіі паліцыя штрафуе праезных кіроўцаў, якія спрабуюць зрабіць фота з месца аварыі, на 128,5 еўра.

Відэа працы патрульных з'явілася на старонцы DW у Twitter.

У роліку адзначаецца, што паліцэйскія не проста штрафуюць кіроўцаў-разявак. Яны спыняюць аўто, якое прытармазіла на месцы ДТЗ, прапануюць парушальніку прайсці да загінулых ахвяр сутыкненняў, павітацца з імі і зрабіць фота.

«Ён вунь там ляжыць, хочаце паглядзець на яго? Не? Навошта тады здымаеце? Калі хочаце — можаце пайсці з ім павітацца», — звяртаецца праваахоўнік да кіроўцы-папарацы.

Такім чынам патрульныя паказваюць, наколькі подла здымаць месца аварыі. Яны спрабуюць не проста аштрафаваць, а менавіта навучыць і данесці да аўтамабіліста, што здымаць месца смерці — гэта амаральна.

Публікуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0