Міні-серыял «Чарнобыль» вытворчасці HBO заняў першае месца ў рэйтынгу папулярнасці International Movie Data Base і абышоў «Гульню тронаў».
Зараз дзясятка рэйтынгу найлепшых серыялаў усіх часоў IMDb выглядае так:
- «Чарнобыль» (9,7)
- «Планета Зямля II» (9,5)
- «Браты па зброі» (9,5)
- «Планета Зямля» (9,4)
- «Ва ўсе цяжкія» (9,4)
- «Гульня тронаў» (9,4)
- «Наша Планета» (9,4)
- «Праслушка» (9,3)
- «Космас: прастора і час» (9,3)
- «Блакітная планета» (9,3)
Любы зарэгістраваны наведвальнік IMDb можа галасаваць за фільмы, выстаўляючы ім рэйтынг: ад 1 (найгоршы фільм) да 10 (шэдэўр) балаў.