Як паведамляе прэс-служба БДУ, гэты паказчык адпавядае мінулагодняму. Усяго ў гэтым годзе ў ліцэй было пададзена 1520 заяў ад ахвотных тут навучацца. Найбольшая колькасць дакументаў прынятая ў біялагічны клас — 330. Конкурс на біялагічны профіль склаў 9,4 чалавека на месца.

На паступленне ў матэматычныя класы прэтэндавалі 277 абітурыентаў (конкурс — 7,9 чалавека на месца), у фізічныя — 237 (конкурс — 6,1), інфарматыка-матэматычны — 167, хімічны — 119, гісторыка-грамадазнаўчы — 97 і філалагічны — 78.

У гэтым годзе ў Ліцэі БДУ ўпершыню праводзіўся набор па двух новых профілях навучання ў гуманітарных класах. Першы арыентаваны на вывучэнне грамадазнаўства і англійскай мовы, другі — на гісторыю Беларусі і англійскую мову. У гэтыя класы пададзена 159 і 59 заяў адпаведна.

З агульнай колькасці абітурыентаў 40 чалавек былі залічаны без экзаменаў: яны з’яляюцца пераможцамі заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды (дыпломы I, II або III ступені) па фізіцы, матэматыцы, інфарматыцы, хіміі, біялогіі, гісторыі, грамадазнаўстве, рускай мове і літаратуры, беларускай мове і літаратуры, англійскай мове.

Залічэнне ў 10-я ліцэйскія класы адбываецца па выніках двух пісьмовых уступных выпрабаванняў. Пры паступленнi на біялагічны профіль у гэтым годзе неабходна было набраць 126 балаў, філалагічны — 125, гісторыка-грамадазнаўчы — 124, матэматычны — 104, хімічны — 96, фізічны — 90, інфарматыка-матэматычны — 80.

Усяго ў гэтым годзе ў Ліцэй БДУ ў 10 класы будуць прынятыя 264 навучэнцы, з іх сфарміруюць 12 класаў па 22 чалавекі. Сярод будучых ліцэістаў — жыхароў сталіцы 73% ад агульнай колькасці і 27% прадстаўнікоў з усіх рэгіёнаў.

Між іншым, у 2020/2021 навучальным годзе ў Ліцэі БДУ адкрыецца яшчэ адзін новы профіль навучання — матэматыка з вывучэннем англійскай мовы на павышаным узроўні. Падрыхтавацца да паступлення можна будзе на курсах «Вячэрні Ліцэй».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0