Мінскі аўтамабільны завод афіцыйна запусціў продаж грузавых фургонаў МАЗ-365022 і мікрааўтобусаў МАЗ-281040, зборачная вытворчасць якіх разгарнулася ў Брэсце. Кошт мікрааўтобуса ў стандартнай камплектацыі складае 62 196 рублёў (прыкладна $30 тыс.). У параўнанні з мадэлямі еўрапейскіх вытворцаў выходзіць танней.

У Брэсце выпускаюць дзве мадэлі аўтамабіляў. Мікрааўтобусы МАЗ-281040 і фургоны МАЗ-365022 аснашчаны турбадызельнымі маторамі магутнасцю 150 «коней», якія працуюць у пары з «механікай». Абедзве машыны адпавядаюць класу Еўра-5 і могуць выкарыстоўвацца ў краінах СНД, ЕАЭС і ва Украіне.

Мікрааўтобус вылучаюць досыць значныя габарыты і ўмяшчальнасць. Даўжыня — 6 метраў, шырыня — 2,1, вышыня — 2,65 м, а колавая база — 3,57 м. Салон можна выбраць самастойна — ад грузавога да пасажырскага з 16 сядзеннямі, не лічачы месца кіроўцы. Для пасажыраў ўсталяваныя ссоўныя дзверы. У базавы камплект уваходзяць камфартабельныя сядзенні з рэгуляваннем нахілу спінкі, кандыцыянер, круіз-кантроль і магнітола. Прадугледжаны таксама задні парктронік і электронная сістэма размеркавання тармазных высілкаў.

На мікрааўтобусы і фургоны МАЗ дзейнічае гарантыя на 36 месяцаў ці 100 000 км прабегу, у залежнасці ад таго, якая ўмова наступіць раней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?