Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка атрымаў паўнамоцтвы намесніка прэм'ер-міністра па пытаннях дзейнасці Беларусі ў рамках Саюзнай дзяржавы і стасункаў з Расіяй. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 30 мая, паведамляе БелТА.

У адпаведнасці з дакументам, Уладзімір Сямашка пры рэалізацыі паўнамоцтваў віцэ-прэм'ера прадстаўляе Беларусь у кантактах са службовымі асобамі і дзяржаўнымі органамі Расіі і органамі Саюзнай дзяржавы па пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама ўносіць прапановы ўраду, рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамам, Мінскаму гарвыканкаму і іншым дзяржорганам і арганізацыям па пытаннях гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Расіяй. Акрамя таго, ён каардынуе дзейнасць рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных ураду, прадстаўнікоў Беларусі ў органах Саюзнай дзяржавы, дае ім абавязковыя для выканання ўказанні і кантралюе іх рэалізацыю.

Уладзімір Сямашка будзе несці персанальную адказнасць за прасоўванне нацыянальных інтарэсаў Беларусі ў Саюзнай дзяржаве і адносінах з Расіяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0