Расія адмовіла Ірану ў продажы зенітна-ракетных комплексаў (ЗРК) С-400. Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на свае крыніцы.

Па іх даных, Масква прыняла такое рашэнне з-за асцярогі росту напружанасці на Блізкім Усходзе.

Просьба прадаць С-400 была адхіленая асабіста прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, паведаміў на ўмовах ананімнасці суразмоўца выдання. Расійскае МЗС не адказала на просьбу агенцтва пракаментаваць гэтыя даныя, гэтак жа як і іранскія афіцыйныя асобы.

С-400 — гэта расійская сістэма супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны, прызначаная для паражэння цэлей на далёкасці да 400 км (249 міль).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0