Беларускі майстар змешаных адзінаборстваў Андрэй Арлоўскі ў інтэрв'ю «Прэсболу» распавёў пра жыццё ў Амерыцы.
— У Штатах вы атабарыліся даўно. Пасля завяршэння кар'еры застаняцеся або вернецеся дадому?
— Пакуль што выступаю, а там паглядзім. Я грамадзянін свету, жонка ў мяне з Нефцеюганска, яе тата працуе на «нафтавай трубе». Я жыву і трэніруюся ў Чыкага, і не ведаю, як будзе далей. У мяне сям'я, і я ад яе залежу. Як будзе зручна жонцы і дзецям, так і зробім. Але ў любым выпадку я яшчэ гадоў пяць спадзяюся выступаць.
— Дзеці вашы ўжо зусім амерыканцы?
— Старэйшы сын па-руску гаворыць з акцэнтам. У яго і рэпетытар ёсць, і бабуля з ім толькі па-руску размаўляе, і дома тое ж самае. Але школа і зносіны па-за межамі дому даюць аб сабе знаць.
— Сяброў сярод амерыканцаў у вас шмат?
— У мяне ёсць сябры амерыканцы, але гэта не «сябры-сябры». І яны напалову грэкі, ірландцы… Мы маем зносіны, але мой найлепшы сябар — жонка. Яна заўсёды скажа праўду, нягледзячы на маё самалюбства. Я магу спачатку пакрыўдзіцца, а потым падумаю, узважу ўсё, і разумею, што яна мае рацыю.
— Як вам палітыка Трампа?
— Трамп — прыгажун. Мне ён падабаецца. Пры Абаму быў чорны расізм. А Трамп не паліткарэктны, ён проста нармальны дзядзька, кажа ўсё, што думае. Гэта тое, што я да 40 гадоў нарэшце магу сабе дазволіць. І, як ужо казаў, у мяне з ім агульнае фота ёсць.