Увечары 29 мая ў Мінску бушаваў ураган: затапіла дарогі і нават сарвала дах храма. На тэрыторыі трактарнага завода, як аказалася, стыхія нарабіла нямала спраў. Пашкоджаны сотні квадратных метраў даху і шклення.

Супрацоўнікі МТЗ распавялі TUT.BY, што, мяркуючы па ўсім, эпіцэнтр стыхіі прыйшоўся на іх прадпрыемства. Ветрам пашкоджаны не менш за 400 квадратных метраў даху і яшчэ больш за 600 квадратных метраў шклення.

«Ураган літаральна прайшоў праз наш завод, — кажуць супрацоўнікі. — Так яшчэ ніколі завод не трапала».

Найбольшая шкода нанесеная чатыром цэхам, рамантаваць будуць сваімі сіламі. Пагатоў ёсць сваё будаўнічае ўпраўленне і тэхнічныя службы.

«Цяпер усімі сіламі аднаўляем, плануем зрабіць да панядзелка. Добра, што дажджоў няма, ужо рамантуем дах. Завод працягвае працу», — распавялі ў кіраўніцтве прадпрыемства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0