Журналісты БТ прадставяць новы цыкл кароткаметражных ролікаў «Равеснікі незалежнасці» 2 чэрвеня ў праграме «Галоўны эфір». Паведамляецца, што ролікі будуць прысвечаны «25-годдзю незалежнасці Беларусі».

«Роўна 25 гадоў таму Беларусь выбрала шлях незалежнага развіцця і па гэты дзень прытрымліваецца гэтага курсу, стаўшы вядомым міралюбівым гульцом на палітычнай арэне, радзімай выдатных спартсменаў і творцаў, адным з лідараў у IT-сферы», — паведамляе БТ.

Такім чынам, дзяржаўнае тэлебачанне вядзе адлік незалежнасці не ад 1990 ці 1991, а ад 1994 года.

Паводле канцэпцыі праекта, дзесяць маладых людзей, кожнаму з якіх па 25 гадоў, даюць інтэрв'ю журналістам, адказваючы на пытанні аб уласным мінулым і тым, як яно звязана з мінулым краіны. Паралельна з адказамі герояў на экране з'яўляецца відэасуправаджэнне тых падзей, пра якія ідзе размова. 

Усе 10 міні-фільмаў будуць выходзіць на «Беларусь-1» аж да 3 ліпеня.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру