1-2 чэрвеня з візітам у Гомелі знаходзіцца апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр, піша Радыё Свабода.

Прадстаўнік Папы наведаў каталіцкія ўстановы, якія выконваць сацыяльную функцыю: Дзіцячую вёску для дзяцей-інвалідаў, пабудаваную на ахвяраванні замежных спонсараў праз каталіцкую дабрачынную місію «Карытас-Міласэрнасць», а таксама Дом міласэрнасьці сясцёр Маці Тэрэзы.

У Доме міласэрнасьці пасол Ватыкана звярнуўся з прамовай да дзясяткаў бедных і бяздомных, што сабраліся на абед.

АрцыбіскупГабар Пінтэр нагадаў, што галоўнае «адзенне», якое нам патрэбнае, гэта любоў да Бога і да таго, хто побач. Таксама Папскі нунцый дапамог сёстрам Маці Тэрэзы і валанцёрам раздаць ежу бяздомным. У той дзень для іх прыгатавалі суп з мясам і макаронамі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
6
Каментатар / Адказаць
08.11.1995 / 03:54
Ватыкан можа накармиць нашых бяздомных, а родная краина не. Тольки тых хто будзе абслуговываць спартыуныя гульни,вось такое кино.
53
Каментатар / Адказаць
05.04.2013 / 03:47
HENRIK KWINTA, их страна и кормит. Существуют столовые для бездомных
13
Каментатар / Адказаць
27.01.2005 / 08:18
з " рпц " нават парауняць немагчыма, адразу бачна хто вераць у Бога , а хто грошы зарабляе ...
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру