У Расіі ўпершыню апублікавалі савецкі арыгінал Дагавора аб ненападзе паміж СССР і Германіяй ад 1939 года, вядомага як пакт Молатава — Рыбентропа.
Раней у распараджэнні гісторыкаў былі толькі нямецкія варыянты гэтага дакумента.
Таксама апублікавалі сакрэтны дадатковы пратакол да дагавора, у якім краіны дамовіліся пра размежаванне сфер узаемных інтарэсаў ва Усходняй Еўропе. У адпаведнасці з пратаколам у зону інтарэсаў СССР уваходзяць краіны Балтыі, а таксама Польшча і Бесарабія — частка сучасных Беларусі, Украіны і Малдовы.
Дагавор аб ненападзе паміж СССР і Германіяй заключылі 23 жніўня 1939 года. Дакумент быў падпісаны кіраўнікамі знешнепалітычных ведамстваў Вячаславам Молатавым і Іаахімам фон Рыбентропам.





