Колькасць пацярпелых, якія звярнуліся ў медыцынскія ўстановы пасля серыі выбухаў у цэху НДІ «Крышталь» у расійскім Дзяржынску, склала 116 чалавек, сярод іх дзіця. Пра гэта паведамляе ria.ru са спасылкай на крыніцу ў экстраных службах Ніжагародскай вобласці.

Па словах суразмоўцы агенцтва, па стане на 3 чэрвеня на лячэнні знаходзяцца 17 чалавек, адзін з іх у цяжкім стане.

У суботу 1 чэрвеня ў цэху па вытворчасці тратылу на ДзяржНДІ «Крышталь» у Ніжагародскай вобласці адбыліся тры выбухі. Па дадзеных МНС, пасля гэтага пачаўся пажар на плошчы 100 квадратных метраў.

Інфармацыі аб загінулых няма. У выніку здарэння пашкоджана шкленне больш за 450 будынкаў, у тым ліку 32 школ і 55 дзіцячых садоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0