У чэрвені ў Ерусаліме адбудзецца сустрэча дарадцы прэзідэнта ЗША па нацбяспецы Джона Болтана, старшыні Рады нацыянальнай бяспекі Ізраіля Меіра Бэн-Шабата і сакратара расійскай Рады бяспекі Мікалая Патрушава, паведамляе газета Asharq Al-Awsat. Раней гэтыя перамовы анансавалі ў Белым доме, у Крамлі казалі, што ў іх пакуль такой інфармацыі няма.

На сустрэчы, адзначаюць заходнія дыпламатычныя крыніцы выдання, бакі абмяркуюць «дарожную карту» па Сірыі, якая будзе прадугледжваць у тым ліку адбудову краіны і адмену санкцый у дачыненні да сірыйскага кіраўніцтва. У абмен на гэта, паказалі суразмоўцы газеты, Расея павінна будзе заявіць аб прыхільнасці «канкрэтным мерам» — у прыватнасці, кантраляваць ролю Ірана ў Сірыі і сачыць за палітычнымі працэсамі ў гэтай краіне.

Хто менавіта стане ініцыятарам такой здзелкі, Asharq Al-Awsat не тлумачыць, заўважаючы, што падобная дамова можа стаць злучвом паміж інтарэсамі Амерыкі і яе саюзнікаў у Сірыі з інтарэсамі Масквы ў арабскай рэспубліцы.

Калі такая здзелка будзе заключаная, гэта пацвердзіць меркаванне, што ў Сірыі ЗША кіраваліся перадусім інтарэсамі Ізраіля, які быў зацікаўлены ў аслабленні гэтай дзяржавы як свайго патэнцыйнага праціўніка. Расійская прысутнасць у Сірыі можа мець глабальныя наступствы, тады як іранская — толькі рэгіянальныя.

СМІ публікавалі інфармацыю, што Расія хацела б таксама «размяняць» Венесуэлу на Украіну. ЗША традыцыйна разглядалі Лацінскую Амерыку як сваю сферу ўплыву, а Расія хоча зрабіць такой зонай рэспублікі былога СССР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?