Рок-фолк опера «Чарадзей» — унікальны беларускі музычна-тэатральны праект, аб жыцці і прыгодах легендарнага полацкага князя Усяслава Чарадзея.
Аўтарам музыкі, тэкстаў і лібрэта выступіў кампазітар, сцэнарыст і прадусар Раман Арлоў.
У межах Другіх Еўрапейскіх гульняў каманда рок-фолк-оперы «Чарадзей» ладзіць спецыяльны англа-беларускі паказ, каб у цікавай сучаснай тэатралізаванай форме паказаць гасцям Гульняў знакавую частку беларускай гісторыі — барацьбу Усяслява Чарадзея за незалежнасць першай беларускай дзяржавы — Полацкага княства.
Паказ пройдзе 28 чэрвеня ў Маладзёжным тэатры эстрады. Пачатак а 19.00.
Інфалінія +375296308030
Квіткі ад 19 да 48 рублёў.





