40-гадовы прапаршчык Полацкага памежнага атрада скончыў жыццё самагубствам. Яго цела знайшлі ў Браслаўскім раёне.

Вядома, што адбылося гэта падчас яго знаходжання на службе. Першым пра здарэнне паведаміў тэлеграм-канал Nexta.

Памежнікі пацвердзілі, што здарэнне мела месца.

«Цяпер кіраўніцтва выбыла на месца здарэння. Пра прычыны пакуль казаць рана. Будуць праводзіцца аператыўныя дзеянні, каб выявіць, што падтштурхнула яго на такі крок: працоўныя прычыны ці асабістыя», — паведамілі «Нашай Ніве» ў Памежным камітэце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0