У канцы мая на мяжы ў парку «Белавежская пушча» каля ракі Лясная Левая работнікамі пружанскай паляўнічай гаспадаркі былі заўважаныя сляды бурага мядзведзя. Сляды той пакінуў у гразі ля ракі і на дарозе, паведамілі ў Нацпарку.

На працягу некалькіх дзён было яшчэ некалькі паведамленняў ад мясцовых жыхароў і супрацоўнікаў Нацыянальнага парка аб слядах адзіночнага мядзведзя ў паўднёва-ўсходняй частцы Белавежскай пушчы (наваколлі вёсак Дзедаўка, Броды).

Мядзведзі зніклі з Белавежскай пушчы ў канцы XIX стагоддзя, у тым ліку ў выніку інтэнсіўных паляванняў (апошні мядзведзь быў застрэлены ў 1878 годзе падчас царскага палявання). У мінулым стагоддзі ўлады прадпрымалі спробу аднавіць папуляцыю, перасяляючы ў пушчу мядзведзяў з заапаркаў. Вопыт аказаўся няўдалым, а вайна не дала давесці эксперымент да канца, — растлумачылі ў навуковым аддзеле нацпарка.

У апошні раз буры мядзведзь быў зарэгістраваны ў Белавежскай пушчы ў 2003 годзе.

Мяркуючы па адзначаных зараз слядах — гэта маладая жывёла, якая блукае ў пошуках новага месцапражывання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0