Дзвюх грамадзянак Расіі аштрафавалі за знаходжанне ў грамадскім месцы ў стане ап'янення, паведамляе Onliner.by са спасылкай на ГУУС Мінскага гарвыканкама. Жанчыны прызналі віну, аплацілі штраф, і іх адпусцілі. Праўда, на перасадку ў Кіеў парушальніцы правапарадку не паспелі.

фота Lilie Schwarmer, shutterstock.com

фота Lilie Schwarmer, shutterstock.com

Інцыдэнт адбыўся 31 мая ў аэрапорце «Мінск» пасля таго, як расіянкі прыляцелі з Санкт-Пецярбурга.

Чытачка «Анлайнера» Вольга ляцела тым самым рэйсам. Яна адзначае, што расіянкі былі ў неадэкватным стане:

«Спявалі, размахвалі рукамі, крычалі, спрабавалі дастаць багаж іншых пасажыраў з паліц. Далей пачалі выкрыкваць абразлівыя жарты ў адрас усёй Беларусі, смяяліся з беларускай мовы, калі бортправаднік рабіў аб'явы».

Вольга запатрабавала ў бортправадніка выклікаць міліцыю па прылёце. Яна адзначае, што праваахоўнікі не хацелі складаць пратакол, аднак пасля яе настойлівых просьбаў усё ж пакаралі расіянак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0