Папулярны сэрвіс знаёмстваў Tinder, які налічвае больш за 50 мільёнаў чалавек, запісалі ў расійскі рэестр арганізатараў распаўсюджвання інфармацыі, паведамляе РИА Новости.
Гэта азначае, што сайт будзе абавязаны дзяліцца з расійскай ФСБ усімі карыстальніцкімі данымі і перапіскай.
На сайце Tinder гаворыцца, што акрамя базавай інфармацыі пра карыстальнікаў — імя, пол і ўзрост — кампанія таксама захоўвае вашы фоты і відэа, IP-адрасы, у асобных выпадках — уліковыя запісы ў сацсетках і аплатныя карты.





