Пра гэта «Нашай Ніве» расказаў загадчык гаспадарчай часткі бібліятэкі Леанід Крыўцоў.
«Жыццё не стаіць на месцы, усё змяняецца. І ў пэўны момант за нашы прыбіральні стала сорамна.
Атрымалі фінансаванне, пачалі рамонт. Зараз зрабілі рамонт у дзвюх прыбіральнях, закупілі сантэхніку яшчэ для чатырох. Паступова, канечне, абновім прыбіральні ва ўсёй бібліятэцы», — расказаў Леанід Крыўцоў.
Разам з новымі ўнітазамі ва ўсіх прыбіральнях з'явіцца і туалетная папера. Раней яе ў кабінках не было, толькі каля рукамыйніка.





