У Столінскім раёне ў аварыю трапіў легкавы аўтамабіль BMW, за рулём якога была непаўналетняя дзяўчына без правоў, паведамляе ДАІ.
ДТЗ здарылася 3 чэрвеня прыкладна ў 7.50 на аўтадарозе Беражное-Дубянец-Дубой. Паводле папярэдняй інфармацыі, за рулём аўтамабіля BMW 530 знаходзілася 16-гадовая жыхарка вёскі Дубой. Кіроўца не справілася з кіраваннем і з'ехала ў кювет, дзе ўрэзалася ў прыдарожнае дрэва. У выніку аварыі дзяўчына і 22-гадовы жыхар вёскі Альшаны, які сядзеў на пярэднім сядзенні, атрымалі розныя траўмы.
Яны шпіталізаваны ў Столінскую цэнтральную раённую бальніцу. ДАІ праводзіць праверку.





