На пачатку чэрвеня ў Пераяславе-Хмяльніцкім (горад у Кіеўскай вобласці) два супрацоўнікі паліцыі выпілі і вырашылі пастраляць: зладзілі самаробны цір з бутэлек у двары жылога дома. Скончылася ўсё трагедыяй.

Адна з куль трапіла ў галаву суседскаму 5-гадоваму хлопчыку. Яго экстрана шпіталізавалі, пасля перавезлі ў рэанімацыю ў Кіеве. Але выратаваць дзіця дактары не змаглі. 3 чэрвеня хлопчык памёр.

«Начальнік нашага райаддзела прыязджаў у рэанімацыю да нас і казаў, што яны прызнаюць віну, але такія п'яныя, што не ведаюць, хто з іх гэта зрабіў. Яны былі ў дым п'яныя, проста забаўляліся», — казала пра паліцэйскіх бабуля хлопчыка.

У выніку кіраўнік паліцыі Кіеўскай вобласці Дзмітры Цаноў напісаў рапарт аб звальненні і папрасіўся ваяваць на Данбас. Пра гэта паведамляе МУС Украіны.

«Як кіраўнік паліцыі Кіеўскай вобласці, я нясу адказнасць за дзеянні маіх падначаленых. Я напісаў рапарт аб маім звальненні і прашу кіраўніка Нацпаліцыі адправіць мяне ў самы гарачы пункт нашай дзяржавы, у Данбас», — заявіў Цаноў журналістам.

Кіраўнік Нацпаліцыі падпісаў паперы аб адстаўцы Цанова. Пра тое, ці паедзе Цаноў у «гарачы пункт», пакуль не паведамляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0