Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Беларусі на экспертным семінары аб выніках «Усходняга партнёрства», піша Tut.by

— Лічым глыбока памылковымі планы ўзмацнення ваеннай прысутнасці ЗША на тэрыторыі суседніх з намі дзяржаў, у першую чаргу - на тэрыторыі Польшчы. Такая ваенная прысутнасць парушыць раўнавагу сілаў у рэгіёне. Нам незразумелая, шчыра кажучы, і яе мэта - у чым яна? У адбіцці пагрозы? Неймаверна, каб у 21 стагоддзі пры цяперашнім узроўні назапашанага ў рэгіёне збройнага патэнцыялу хто-небудзь адважыўся справакаваць прамое баявое сутыкненне.

Але ўзмацненне НАТА каля межаў Беларусі, з высокай доляй верагоднасці, выклікала б люстраныя крокі па іншы бок мяжы, дадаў Макей.

- Ці трэба гэта камусьці ў цяперашняй сітуацыі? Менш за ўсё гэта трэба нам, беларусам. Але ў той жа час у нас ёсць цалкам канкрэтныя саюзніцкія абавязацельствы ў ваенна-палітычнай сферы. І мы, вядома ж, будзем іх выконваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0